Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Калгас «Аснежыцкі» Пінскага раёна

Уладзімір Антонавіч Ралько нарадзіўся 30 ліпеня 1922 года ў сяле Падарэссе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — Антон Акімавіч Ралько, маці — Яфімія Яфімаўна, браты — Фёдар і Міхаіл. Пасля заканчэння школы (1938) Уладзімір Ралько паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут, але правучыўся нядоўга. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную армію, на пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча.

Таіса Васільеўна Шпакоўская нарадзілася 25 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Вішавічы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У адзінаццаць год страціла маці, а праз год стала круглай сіратой, рана давялося самой зарабляць. Працавала на Пінскім лесазаводзе, пасля заканчэння вучылішча механізацыі адправілася за рамантыкай — трактарыстам на асваенне цалінных зямель у Кустанайскай вобласці (Казахстан).